Аб центры

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Дзяржаўная ўстанова "Бярозаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"

   (далей - Цэнтр) з'яўляецца дзяржаўнай установай сацыяльнага абслугоўвання, дзейнасць якой накіравана на арганізацыю комплекснага сацыяльнага абслугоўвання грамадзян (сямей), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

   Заснавальнікам Цэнтра з'яўляецца Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт (далей - Бярозаўскі райвыканкам) . Цэнтр уваходзіць у сістэму ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярозаўскага райвыканкама і камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

   У сваёй дзейнасці Цэнтр падпарадкоўваецца ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярозаўскага райвыканкама , якое ажыццяўляе кіраўніцтва Цэнтрам, арганізуе і каардынуе яго работу па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю, аказвае Цэнтру метадычную і практычную дапамогу.

  Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва па асноўных напрамках дзейнасці Цэнтра, арганізуе і каардынуе работу Цэнтра па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю.

   Пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці Цэнтр кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам.

   Цэнтр з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае банкаўскі рахунак, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і сваім найменнем, штампы, бланкі са сваім найменнем, іншыя рэквізіты. Вы можаце аказаць спонсарскую дапамогу

   Цэнтр нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе. Цэнтр з'яўляецца некамерцыйнай бюджэтнай арганізацыяй.

Месца знаходжання Цэнтра: 225209, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Бяроза, вул. 17 Верасня, 35.

Структура Цэнтра і яго штатная колькасць вызначаецца Бярозаўскім райвыканкамам з улікам мясцовых сацыяльных і дэмаграфічных асаблівасцей па прапанове ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярозаўскага райвыканкама і ўключае ў сябе апарат кіравання, а таксама структурныя падраздзяленні.

Работнікам Цэнтра для выканання службовых абавязкаў выдаюцца спецыяльныя пасведчанні ўстаноўленага ўзору.

 

МЭТА І АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ ЦЭНТРА 

Мэта дзейнасці Цэнтра – ажыццяўленне на тэрыторыі Бярозаўскага раёна арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі.

Асноўнымі задачамі Цэнтра з'яўляюцца:

  • удзел у адсочванні сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі Бярозаўскага раёна;
  • дыферэнцыраваны (па катэгорыях) улік грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вызначэнне неабходных ім форм сацыяльнага абслугоўвання, відаў сацыяльных паслуг;
  • забеспячэнне выканання дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання;
  • задавальненне патрэбнасцей грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у сацыяльных паслугах у рамках норм і нарматываў забяспечанасці грамадзян паслугамі дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання;
  • ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, у адпаведнасці з Палажэннем аб органах апекі і папячыцельства, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1999 г. № 1676 (у частцы складу работ, выкладзеных у пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2020 г. № 57);
  • прадастаўленне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнню заснавальніка;
  • удзел у размеркаванні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў натуральнай форме, замежнай бязвыплатнай дапамогі, а таксама дапамогі (ахвяраванняў), атрыманай ад фізічных асоб, якая паступае ў Цэнтр;
  • правядзенне інфармацыйна-асветнай работы па актуальных пытаннях сацыяльнага абслугоўвання, апекі і папячыцельства ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, на тэрыторыі Бярозаўскага раёна;
  • прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
  • супрацоўніцтва з арганізацыямі розных форм уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі;
  • падрыхтоўка метадычных матэрыялаў на аснове практычнай дзейнасці Цэнтра;
  • вывучэнне, абагульненне і ўкараненне ў практыку лепшага айчыннага і замежнага досведу сацыяльнага абслугоўвання;
  • складанне і аналіз ведамаснай і іншай справаздачнасці па напрамках дзейнасці Цэнтра;
  • падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання;
  • забеспячэнне павышэння кваліфікацыі работнікаў Цэнтра.
  • Цэнтр мае права ажыццяўляць іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Графік працы Дзяржаўнай установы "Бярозаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"

О центре

 

Друкаваць

Joomla веб-мастер